Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

Інструкцыя як гладзіць ката

Міраслаў ГРЫКА

Часам у мяне складаецца ўражанне, што большая частка чалавецтва перамясцілася на пастаянна ў віртуальны свет. З рэальнага. Доступ у інтэрнэт мае ўжо 2/3 чалавечай папуляцыі. У большасці серфуюць у ім маладыя. Але і старэйшыя хіба паддаюцца яго бестурботнай прывабнасці. Здавалася б, бестурботнай. Нельга без наступстваў аддзяліць цела ад розуму, а розум ад біялогіі. Немагчыма аддзяліць беспакарана віртуальны свет ад рэальнага. Інтэрнэт становіцца сур’ёзнай праблемай. Гэта праўда, гэта ўсяго толькі інструмент, свайго роду складаны інструмент аўтаматызаваных матэматычных алгарытмаў, але ўсё больш і больш пранікае ў біялагічную і псіхалагічную чалавечую структуру. Ці як чалавецтва мы дараслі да інтэрнэту і віртуальнага свету, які адкрываецца перад намі? І ці, увайшоўшы туды, мы знойдзем шлях назад у рэальны свет? Я даўно страціў рахункі, які з гэтых светаў больш шматлюдны. У якім з іх на самой справе чалавечыя розумы існуюць фактычна, а дзе робяць выгляд. Гледзячы на свет, які ёсць сёння, поўны агрэсіі і нянавісці, я няўпэўнены, ці не ўдзельнічаю ў нейкай камп’ютарнай гульні трансляванай праз інтэрнэт. А няма на самой справе такой гульні, якая абышлася б без крывавай бойні і забойстваў. Ідэалогія смерці, здаецца, пранізвае чалавечыя мазгі да іх самых першабытных слаёў, у якіх захоўваюцца рэптыльныя інстынкты. А тое што ў Віртуаліі, тое і ў Рэальнасці. Мадэль гвалту, варожасці становіцца ўсё больш і больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF