Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

Буферная зона

Віктар САЗОНАЎ

Ніхто не хоча ваяваць на сваёй зямлі. Але не заўсёды так атрымліваецца. Прыкладам савецкая даваенная прапаганда заўсёды падкрэслівала, што Чырвоная Армія будзе біць ворага выключна на яго тэрыторыі. І гэта моцна ўплывала на звычайных грамадзян. Галодныя і бяспраўныя людзі знаходзілі ў сябе апошнія сілы, каб цярпець усе цяжкасці кіравання камуністычнай сістэмы, абы ў іх хаты не прыйшла вайна. Але вайна прыйшла, бо генералы гітлераўскай Германіі таксама збіраліся біць ворага на чужой тэрыторыі. Наваяваліся тады ўсе. І на чужой тэрыторыі, і на сваёй. А тыя, хто асабіста паўзалі пад кулямі, шчыра верылі, што чалавецтва больш ваяваць не будзе ніколі. Але ў тых, хто імі кіраваў, былі іншыя думкі наконт гэтага. Ім нават спадабалася пагуляць у вайнушку. Вось толькі каб не на сваёй тэрыторыі. А то рыкашэтам які снарад можа не туды даляцець.

Вось таму пасля Другой сусветнай вайны Савецкі Саюз вельмі моцна заангажаваўся ў стварэнне буферных тэрыторый. Маўляў, у выпадку чаго будзем ваяваць там. Гэта былі краіны Усходняй Еўропы з марыянетачнымі рэжымамі, якія не маглі пярэчыць волі і загадам Крамля. Вось на такіх тэрыторыях саветы любілі праводзіць вайсковыя вучэнні. Самым маштабным было „Запад81”. Акурат у гэтым годзе мяне прызвалі ў савецкае войска на адну з такіх буферных тэрыторый — у Чэхаславакію. Таму ёсць што ўспомніць, бо быў непасрэдным відавочцам як адразу пасля гэтых вучэнняў пачаліся наступныя, „Шчыт82”. І калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF