Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

На Панцеляймона ў Семяноўцы

Міра ЛУКША

Дзевятага жніўня на фэст у дзень святога велікамучаніка Панцеляймона, лекара і аздараўляльніка з Нікамідзіі (+305 г.), апекуна могільнікавай капліцы Семяноўскага прыхода Юрыя Пераможцы збіраюцца тлумы. Незалежна ад таго, ці свята прыпадае ў афіцыйны будні дзень. Нават лепш, калі гэта аўторак, як сёлета, бо можна з Беластока даехаць у Семяноўку пад вечар (якраз перад 17 гадзінай). У святочны дзень і суботу ў Семяноўку пасля поўдня не даедзеш ані з яе выедзеш у Беласток. А гэта ж над славутым Семяноўскім вадасховішчам, якое мела быць для турыстаў перш за ўсё з «беластоцкай агламерацыі». І хаця войт Нараўчанскай гміны гатовы даплаціць «новаму ПКСу», фірме, якая падлягае таксама самаўраду — Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства, ПКС лічыць, што «не аплачваецца» яму пасылаць туды — у адну з лепшых і большых гмін у краіне! — больш аўтобусаў. А людзі могуць сабе ездзіць на аўто, засмуроджваючы Белавежжа. Або на веласіпедах. Як сёння на аб’ючаных роварах турысты, наведваючыя нашы шляхі Грынвела, што пад’ехалі на пляцоўку пад былой семяноўскай школай, цяпер цэнтрам адукацыі з гатэлем і выдатнай кухняй. Імпрэза пасля службы і пасвячэння магілак праводзіцца на пляцы каля былой пачатковай «тысячагодкі», цяпер разбудаванай, аколенай старымі дрэвамі, якія помняцца мне яшчэ як маленькія елачкі, за якімі мы хаваліся, пераапранаючыся на заняткі па фізкультуры. Гэты пляц, з паветкай пад вогнішча і іншымі прыладамі для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF