Ніва № 34 (3197), 20 жніўня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (16)

Уладзімір СІДАРУК

Каб ажывіць будні пяцідзесяцігадовай даўнасці пра ДубічыЦаркоўныя, я паспрабаваў скантактавацца са шматгадовым карэспандэнтам «Нівы» Мікалаем Панфілюком. Было крыху цяжкавата, бо ў мяне не было нумара ягонага тэлефона. Дапамагла мне прадаўшчыца вясковай крамы, якая пераказала Панфілюковы нумар мабільніка. У нядзелю зранку, а было гэта 13 жніўня, я патэлефанаваў сябруку. Адказала жонка. Гаспадар яшчэ адпачываў. Цяжкавата было дамовіцца з прыяцелям, паколькі слых у яго слабаваты. Але дзякуй Богу суразмоўца змог адказаць на хвалюючыя мяне праблемы.

— Скажы мне, калі ласка, Мікалай, як прыпамінаеш школьныя гады. Каго з настаўнікаў запамятаў?

— У школу я паступіў у 1950 годзе, а закончыў навуку ў 1958 годзе. Год заставаўся па за навучаннем па прычыне цяжкіх захворванняў, якія спазнаў у выпадку. З настаўнікаў у пачатковай школе прыпамінаю выхавацельку, якая была кіраўнічкай, Галену Бароўскую, дзядзьку Трахіма Панфілюка, Яніну Крукоўскую з Васількава, матэматыкі навучала, Станіслава Ендраса і Анатоля Кабаца, які праводзіў фізкультурныя заняткі. У нашым класе было дваццаць вучняў. Вучыліся ў невялічкім памяшканні ў драўляным будынку. Па заканчэнні пачатковай школы паступіў я ў СПР — двухгадовую сельскагаспадарчую школу. Настаўнікам і адначасова загадчыкам быў Аляксей Семянюк з Белавежы (выпускнік Тэхнікума сельскагаспадарчага рахункаводства ў БельскуПадляшскім, а выходзіў з Тэраміскаў — У. С.). Юрка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF