Ніва № 34 (3197), 20 жніўня 2017 г.

«Перапяліца» ў Тапарках

Аляксей МАРОЗ

Тапаркі яшчэ не здаліся, так як многія нашы вёскі, дзе амаль цалкам спынілася жывёлагадоўля. Тут даўно зрабілі стаўку на гадоўлю кароў і яшчэ цяпер раніцай і перад вечарам гаспадары гоняць іх табунамі праз вёску. Гаспадаркі ў сямідзясятых і васьмідзясятых гадах мадэрнізаваліся тут хуткімі тэмпамі дзеля аблягчэння працы пры гадоўлі кароў і вытворчасці малака. Сяляне куплялі даільныя апараты і тэхніку для механізаванай уборкі сена. Яшчэ і ў дзевяностых гадах збожжа ў Тапарках касілі перш за ўсё касілкамі і вязалі яго ў снапы традыцыйнымі перавясламі. Таму цяперашнія трыццаці і саракагодкі ў сваім дзяцінстве рабілі яшчэ перавяслы ў час доўгага і цяжкага жніва. Калі 23 ліпеня солтыс Тапарок Вяслава Бакун і Гарадскі асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях арганізавалі ў Тапарках этнаграфічнае мерапрыемства, якое назвалі «Перапяліцай», жыхары гэтай вёскі вучылі прыезджых асоб як рабіць перавяслы, якімі пазней вязалі ў снапы скошанае касой і зжатае сярпамі жыта. Пасля ўдзельнікі мерапрыемства састаўлялі снапы ў мыдалі і ляшкі, а з недажатага збожжа выканалі ўпрыгожаную кветкамі «перапяліцу». Падчас працы і ў перапынках спяваліся жніўныя песні, дзеткі збіралі каласкі жыта, якіх не падабралі жанчыны, а пасля жыхары Тапарок пачаставалі ўсіх стравамі, выкананымі паводле даўніх рэцэптаў.

Спачатку перад святліцай у Тапарках сталі збірацца вяскоўцы і жыхары суседніх сёл. Далучыліся да іх члены (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF