Ніва № 34 (3197), 20 жніўня 2017 г.

Пярэдняя дамба супраць беларусаў (ч.9)

Міра ЛУКША

Інвеставаць на не сваім. Пра магчымасць пакарыстацца правам пераважнай куплі сваёй зямлі, якая аказалася быць лішняй у рэалізацыі дзяржаўнага плана, ведалі ў Міхалоўскай гміне ўжо ў 1998 годзе. Справа датычыла ўчасткаў, якімі ў палове васьмідзясятых гадоў Ваяводская ўправа сельскагаспадарчых інвестыцый надзяліла жыхароў пераселеных з затопленых вёсак участкамі па тры соткі. Людзі тыя сталі жыць у блёках на Аседлі Бандары. А зямля належала сям’і Міруцёў з Бандароў. Тая зямля цяпер мела вартасць у пару мільёнаў старых польскіх злотых, але датычыла пару дзясяткаў асоб, якія на ўчастачках разбілі свае агародчыкі. Пасадзілі кусты, дрэвы, навезлі добрай зямлі, удабралі яе і палівалі, атрымлівалі са сваіх мінігаспадарак, прыгадваючых спачываючыя на дне возера, плён, падмацоўку сваёй пенсіі. Пра натарыяльныя акты тады і не падумалі — ані тыя, каму той кавалачак зямлі крэдытавалі, ані чыноўнікі, якія распарадзіліся зямлёй. На аснове новых законаў стала вядома, што колішнія ўладальнікі, якіх экспрапрыявалі з гэтай зямлі, маюць права яе вярнуць сабе, уплаціўшы ў дзяржаўную (тут гмінную) казну кампенсацыю за яе. Пакарысталася гэтай магчымасцю Зінаіда Міруць з Бандароў. Праўда, давялося ўсёй сям’ёй скласціся на выкуп бацькоўскай зямлі, гэтых амаль двух гектараў, наняты эксперт вылічыў кошт па чатыры злоты за метр. Узнік быў вялікі плач карыстальнікаў участкаў, да якіх яны дацягнулі на свой кошт ваду, пасадзілі дрэвы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF