Ніва № 34 (3197), 20 жніўня 2017 г.

Утрыманне чыстаты і парадку ў Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

На сесіі арлянскай Гміннай рады 30 чэрвеня г.г. радныя прынялі пастанову наконт рэгламенту ўтрымання чыстаты і парадку на тэрыторыі гміны, а таксама ў справе ўсебаковых падрабязнасцей у паслугах збірання камунальных адкідаў ад уладальнікаў нерухомасцей і іх загаспадарання.

Сістэма гаспадарання адкідамі

У канцы 2016 года сістэма гаспадарання адкідамі ахоплівала 1214 абжытых нерухомасцей, з ліку якіх 60 праводзіла неселектыўнае збіранне адкідаў.

Сума ўзносаў за гаспадаранне камунальнымі адкідамі склала ў цэлым 2016 годзе звыш 187 тысяч злотаў, а кошты абслугі сягнулі амаль 222 тысяч. Не ўсе ўладальнікі нерухомасцей плацяць узносы тэрмінова і паколькі не было адказаў на напаміны, справы былі пададзены судоваму выканаўцы. У пачатку бягучага года сума запазычанасці склала амаль 6774 злоты.

У першым квартале б.г. узносаў было амаль 58 тысяч злотаў, а запазычанасць склала 3615 зл. Прадбачваюцца даходы ад рэалізацыі гэтай задачы ў 190 тысяч злотаў, а адведзеная ў гмінным бюджэце квота складае больш за 260 тысяч.

З 1 ліпеня 2017 года ўступіла ў сілу распараджэнне, мэтай якога ўніфікацыя сістэмы селектыўнага збору камунальных адкідаў ва ўсёй краіне. Уводзіць яна пяць асноўных катэгорыйфракцый: папера, шкло, металы, пластмасы і біядэградавальныя адкіды.

Штогадова Пачатковая школа ў Орлі ладзіць зборку макулатуры, якую перадае на скупку ў Бельску. Тыя, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF