Ніва № 34 (3197), 20 жніўня 2017 г.

Сяброўскія, беларускія сустрэчы ў Міхалове

Іаанна ЧАБАН

Аказваецца, і масавае мерапрыемства можна сарганізаваць і правесці на адпаведным узроўні. Беларускія фольксустрэчы ў Міхалове ўразілі людской прастатой, шчырасцю і дабрынёй. Вельмі важныя і не надта важныя персоны, бедныя і багатыя, зляпіліся ў адну весела гуляючую грамадку. Сапраўды — сяброўская бяседа. Вядучыя канцэрт ветлівыя і культурныя. Ніхто не крычаў у мікрафон: купляйце мае падушкі, кашулі ці майткі. Абышлося таксама без падманнага для вуха плэйбека. Жывы гук быў адзінай умовай, пастаўленай перад выканаўцамі Марцінам Сякеркам — дырэктарам тутэйшага Гміннага асяродка культуры. З другога боку, што ж гэта за артыст, калі на канцэрце замест жывога голасу прапануе некалі запісаную яго студыйную апрацоўку. А сам, быццам рыба на беразе, толькі губамі рухае.

— У гэтым мерапрыемстве перш за ўсё ставім націск на гасціннасць, — сцвярджае нашаму тыднёвіку спадар Сякерка. — Адной з галоўных мэт мерапрыемства з’яўляецца сустрэча калектываў. Сёння ў нас выступае іх дваццаць пяць. У так вялікай грамадзе заўсёды вельмі весела і прыемна. Спяваюць і на сцэне, і за сцэнай амаль да раніцы.

Наконт месца беларускай культуры ў дзейнасці Гміннага асяродка культуры яго дырэктар сказаў:

— Беларускія фольксустрэчы сваім маштабам перавышаюць нават Дні Міхалова. Суседнічаем з Беларуссю, наша гміна — шматкультурная, таму малодшых знаёмім, а старэйшых падтрымліваем у трыванні ў беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF