Ніва № 34 (3197), 20 жніўня 2017 г.

Злётаць у Моталь

Яўген ВАПА

Марыць і верыць трэба. Калі гэта робіш, то задуманае здзяйсняецца. Не інакш было ў выпадку і маёй справы. Калі ў 2008 годзе адбыўся першы фестываль фальклору „Мотальскія смакі”, мяне заінтрыгавалі дзве справы. Як палешукі спраўна задумалі і выпрамаваць сябе, і сваю славутую вёску яшчэ больш, ды на гэтым падзарабіць дадатковыя рублі. А яны не лішнія кожнаму, таксама працалюбівым жыхарам вёскі, што распаложана на правым беразе Ясельды. Праўда, тут меліярацыя пабольшыла сенажаці, але паменшыла разліўнасць і вялікасць рэчкі, а затым паслабела і воднарыбная сфера занятасці заходніх палешукоў. Распаложаная яна ў адлегласці дваццаці кіламетраў ад раённага горада Іванава Брэсцкай вобласці. Сёння налічвае каля пяці тысяч жыхароў. Але Моталь у сэнсе вядомасці і славутасці з’яўляецца адным з тых духоўных месцаў Беларусі, слава якога даўнымдаўно пракацілася па за межы Беларусі. Паводле паданняў назва вёскі вядзе свой пачатак ад яе жыдоўскага заснавальніка Мотла, які прыбыў у палескія недасяжныя мясціны зарабляць на мясцовым насельніцтве рамеснай умеласцю і прытым падвучыць яго рамяству таксама. Таму Моталь, як жыдоўскае мястэчка, даў свайму народу знакамітых палітыкаў, навукоўцаў, людзей культуры. Няма тут месца іх усіх пералічыць, але некаторых трэба проста згадаць. У Моталі нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман (18741952). Таксама адсюль паходзяць амерыканскія музычныя прадзюсары Леанард Чэс і Філіп Чэс, якія зрабілі вядомымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF