Ніва № 34 (3197), 20 жніўня 2017 г.

Пісьмовы стол кіраўніка

Міраслаў ГРЫКА

Свет, Еўропа, Польшча... Нічога не адбываецца. Расія рыхтуе вялікія ваенныя манеўры сумесна з Беларуссю — прама пад носам у НАТО, рукой падаць да Польшчы; тыкае палітычныя брудныя лапы ў нетры Украіны, спасылаючыся на новы дзяржаўны штат — Маларасію, нацкоўваючы краіны ЕС адну на адну, перасварваючы народы. Але нічога не адбываецца. ЗША мучыцца са сваім Трампам. Карэя са сваім Кімам. Нафта даражэе. Чалавечае жыццё таннее. ПіС пераўзыходзіць усе межы нахабства. Яшчэ крышку і рушыць на Вільню і Львоў. Але нічога не адбываецца. І гэта здзіўляе. Нічога не адбываецца з таго, што не было. Змяняецца толькі гістарычная тапаграфія. Карта падзей паранейшаму тая ж самая. Войны, спрэчкі, выразанні і пажары. Калі таўкуцца злева, тыя справа любяць мір. І хутка змяняюцца бакі. Там дзе таўклі па чэрапах дубінкамі, там цяпер стукаюць пальцамі ў разбітыя ілбы. І неўзабаве будзе наступная змена. Чалавечы чэрап крохкі, але мозг, які хаваецца ў ім, бетонны. Чалавечы нязменны мозг. Сказаць, што ўсё ўжо адбылося, гэта труізм. Але і мудрасць Саламона. Мудрасць, якая дасягае тысячы гадоў. Мудрасць, якая вызначае пачатак чалавечага глупства.

Нагадаўся мне пісьмовы стол, вялікі быццам бы стол для пінгпонга. Такі быў унесены ў мой «кабінет», калі я стаў кіраўніком аддзела маркетынгу ў буйным дзяржаўным прадпрыемстве ў Варшаве. Да таго часу фірме не была патрэбная маркетынгавая падтрымка, хоць яе дзейнасць распаўсюджвалася на ўсю краіну і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF