Ніва № 34 (3197), 20 жніўня 2017 г.

Ленан мацней Леніна?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апошнія гады тры вяду я свой асабісты, крыху дзіўны, маніторынг. Назіраю за кашулькамі і надпісамі на іх, якія носяць людзі ў нашым горадзе над Нёманам. Асабліва плённым для такога назірання, натуральна, з’яўляецца летняя пара. Такім чынам за гэты час праз прызму маіх акуляраў прайшлі нават не соткі, а тысячы выяваў і надпісаў на разнастайных цішотках ды швэдарах. Далёкіх высноў з гэтага не раблю і рабіць не збіраюся, але некаторымі назіраннямі гатовы падзяліцца. Ёсць такое, больш чым спрэчнае, афарыстычнае сцвярджэнне, „ты ёсць тое, што ты ясі”. Намякае гэтае выслоўе на стыль харчавання і адпаведны выгляд чалавека. Перафразуючы яго, можна сказаць так: у тваёй галаве тое, што напісана на табе. Бясспрэчна адно, чалавек з пэўным наборам духоўных каштоўнасцей, палітычных і грамадскіх арыенціраў, абы што на сябе не апране. Не ў сэнсе якасці матэрыялу ці кошту рэчы, а менавіта ў сэнсе зместу надпісу.

Першая павярхоўная выснова з маіх назіранняў такая — адсоткаў 80 напэўна не задумваецца над тым, што апрануць на сваё тленнае цела. Бальшыня з іх нават не разумее, што напісана на той ці іншай кашульцы. Паколькі тут падыходзім да іншага майго падсумавання — каля 90 працэнтаў тэкстаў на цішотках — гэта англамоўныя надпісы. Ну а з валоданнем англійскай мовы ў насельніцтва нашай, у значнай ступені адарванай ад еўрапейскай сістэмы адукацыі, самі ведаеце як. Асабіста я ёй таксама не валодаю, хоць многія пісаныя тэксты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF