Ніва № 34 (3197), 20 жніўня 2017 г.

Надакучыла быць палякам

Уршуля ШУБЗДА

Аб праблемах тоеснасці Уршуля Шубзда размаўляе з Селімам Карыцкім.

— Больш за 20 гадоў таму Ты з’ехаў у Лондан. Ты сам татарын з Гданьска з беларускімі каранямі. Калі б можна было ўстанавіць тоеснасць, то кім Ты сябе б назваў?

— Я лічу сябе палякам, які жыве за мяжой. Ці падабаецца мне Польшча, ці не. Менавіта тут прайшло першых дваццаць гадоў майго жыцця. Я вывучаў польскую гісторыю, прасякнуў польскай культурай, менталітэтам. Не маю выбару (смех). Дваццаць гадоў жыцця за мяжой дало мне іншы погляд на свет. Мог бы я таксама адказаць на Тваё пытанне, што адчуваю сябе грамадзянінам свету.

— Далей добра гаворыш папольску. Бывае так, што людзі, якія эмігруюць забываюць мову.

— Я таксама доўгі час не карыстаўся польскай мовай. Апошнія гады жыў з палякамі, дзякуючы таму вярнуліся словы, якія забыў.

— А Твае дзяды, якія рэпатрыяваліся з беларускіх Лоўчыц у Гданьск, таксама захавалі сваю беларускую тоеснасць, мову?

— Трэба было б Табе спытацца ў іх.

— А Ты не спытаўся?

— Не. Я не меў амаль кантакту з дзядамі. Дзед Міхал памёр, калі мне было 7 гадоў. Ведаю, што яго на працы называлі «Каханенькі», бо нібыта ён так да ўсіх звяртаўся.

— У Цябе не было магчымасці пагаварыць з дзедам пра славутую гісторыю вашай сям’і?

— Не, але я быў свядомы таго, што маем багатую мінуўшчыну.

— Добра, але калі я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF