Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

Як зубру зуброўка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Закон Мерфі сцвярджае, што калі скібка хлеба, памазаная маслам, упадзе на дыван, то найчасцей менавіта маслам уніз. А ў больш агульным сфармуляванні — калі існуе нейкая верагоднасць нейкага непажаданага здарэння, то яно менавіта здарыцца. Гэты закон часта праяўляецца ў будзённым жыцці.

Вось падаўся я ў Лапы зведаць тамашнія праваслаўнапратэстанцкія могілкі. Дзень быў сонечны, нішто не прадвяшчала нейкага непрыемнага надвор’я. Яшчэ калі поезд быў на станцыі Лапы, тое сонейка свяціла. Але калі рушыў далей, каля таго сонейка паказалася шэраватая хмарка. Калі я вылез з поезда на станцыі ЛапыОсэ, сталі падаць адзінокія крапліны дажджу. А калі зайшоў у даўнюю некраполію, пасыпаўся вельмі інтэнсіўны душ. Вядома, парасона ніякага ў мяне не было, а адзіным сховішчам ад дажджу падаваліся мажныя ліпы. Прыгорбіўся я пад адной, лёгка пахіленай, спадзяючыся ўхіліцца ад ліўню. Але вялікі шмат дажджавой вадзічкі з апякунчых ліпавых лісткоў паліўся на ствол і адтуль стаў струёй ліцца мне на спіну; неўзабаве летні ручаёк ліўся па ўсіх валокнах маёй вопраткі...

Хмарка мінавала, засвяціла яснае цёплае сонейка і высушыла мяне пакуль я зайшоў на адлеглую за тры кіламетры станцыю Лапы. І зноў поездам у Беласток. А тут зноў дожджык, але на пероне чыгуначнага вакзала ёсць паветкі...

Праляцеў тыдзень, выбраўся я ў напрамку Пушчы, Белавежскай пушчы. Байкам. Па тых ваколбеластоцкіх дарожных лабірынтах, дзе не надта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF