Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (15)

Уладзімір СІДАРУК

З Янкам Блізнюком пазнаёміліся мы ў 1959 годзе, калі я працаваў інструктарам БГКТ у Гайнаўцы. Янка выступаў у „Лявонісе”. Неўзабаве ажаніўся з танцоркай калектыву Лідкай Гайдук. Памятаю супольную паездку ў Мілейчычы з канцэртам. Непрыемны ўспамін захаваўся, калі бэгэкатоўскі аўтобус хуліганы абкідалі камянямі. Міліцыя затрымала віноўнікаў, але зараз і адпусціла... Па кумаўстве, разумеецца. Пасля нашы дарогі разышліся. Але ненадоўга. Як пачаў я ездзіць з кінаперасоўкай, дык заехалі ў ДубічыЦаркоўныя. Першым госцем, які пагрукаў у дзверы машыны быў... Янка Блізнюк. Шчырае прывітанне, успаміны. З таго, што я даведаўся ад прыяцеля, гэта тое, што Янка расстаўся з жонкай. З „Лявоніхі” таксама адышоў. Вярнуўся ў Дубічы і зараз дапамагае бацькусвятару прыслужваць у царкве. Калега запрасіў на абед. Так пачалося маё знаёмства з сям’ёю бацюшкі Блізнюка. У Янкі, як прыпамінаю, было двух братоў — Жэнік і Віктар (імя бацюшкі не захавалася ў памяці). Да абеду сядалі мы ў кампаніі з трох чалавек: Янка з бацюшкам і я. Так было заўжды, калі мы заязджалі ў ДубічыЦаркоўныя. Малодшыя браты вучыліся ў школе і не прыходзілі на кінасеансы. А мой прыяцель любіў кампанію і не прапускаў нагоды для выпіўкі. Таму пры спажыванні абеду на плябаніі на стале было спіртное.

Кінасеансы дэманстравалі мы ў школьнай зале. Зала невялічкая. З таго, што прыпамінаю, зарэгістравана была на трыццаць пяць месцаў. Школьнікам высвятлялі два сеансы: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF