Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

У арлянскім ГАК

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Аннай НЕСЦЯРУК, дырэктарам Гміннага асяродка культуры ў Орлі.

— Пачатак канікул, гэта многа працы ў арлянскім ГАК...

— Так. Два тыдні напружанай працы з дзяцьмі — каля пяцідзесяці асоб з Орлі, у тым ліку шасцёра дзяцей з Беластока, якія прыязджаюць да бабуль; яны прыходзяць на нашы заняткі. Сёлета не забракла атракцыёнаў, стараемся, каб кожны год было штосьці новае — мастацкія задумы, паездкі.

Сёлета ездзілі ў маёнтак Гавены ў Памігачах каля Беластока, дзе дзеткі мелі магчымасць удзельнічаць у гульні, якую прыгатавалі аніматары. І было вельмі весела, калі падыходзілі да штучнай каровы і стараліся яе выдаіць. Было таксама збіранне бульбы і скокі цераз цюкі.

У маёнтку стаяць старыя хаты, побач якіх можна зладзіць касцёр. Ёсць там мінізаапарк, розныя птушкі, кенгуру, малпы, бараны, папугаі, нават вярблюд. Кошт з вогнішчам і каўбаскай гэта 35 злотаў ад асобы. На цэлы дзень — 4 гадзіны — гульняў, кошт невялікі. Сёлета ездзілі вялікім заказным аўтобусам на 50 пасажыраў.

На канікулах неабходна наведаць кіно ў Беластоку. Глядзелі анімаваную казку «Міньёны»; яна ў версіях 3D i 2D. А некаторых дзяцей радуе сама паездка аўтобусам і ласаванне папкорнам.

Пасля двух тыдняў заняткаў у ГАК мы бачым, што нашы дзеці рознага ўзросту, розных характараў, з розных сем’яў ствараюць такую сапраўдную вялікую сям’ю Гміннага асяродка культуры, які працуе з імі, да нечага іх рыхтуе. Стараемся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF