Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

Пярэдняя дамба супраць беларусаў (ч.8)

Міра ЛУКША

Чартапалохам па чынушах

Паматаю, як у верасні 1979 г. падвозіў мяне на сваёй машыне ў Беласток інжынер Аляксандр Мядзведзь, які ехаў ад сваёй мамы Настассі ў Семенякоўшчыне. Ехаў спецыяльна праз Луку. «Хочуць гэту старадаўнюю беларускую вёску выселіць пад вадасховішча. Кажуць, што на гэты бераг выліецца вада. Па маіх меркаваннях Луку не трэба ліквідаваць, я вылічыў, што гэта немагчыма. Буду змагацца за гэта ў Ваяводскай управе меліярацыі і водных установак, мусяць лічыцца з маім меркаваннем. Вось, такі партыйны замысел, ваду дацягнуць да Беластока!» — хваляваўся. Праз тыдзень ён загінуў у аўтакатастрофе, едучы з таго самага боку ў Беласток, з чыноўніцай з ВУМ:ВУ. І ніхто не заступіўся за вёску, якая неўзабаве апусцела на беразе. Хаця былі такія людзі, якія ўчапіліся за родны парог, а чынушаў, што хацелі іх выгнаць з роднай хаты, гналі венікамі, як Валянціна Камажэўская.

Дзевяць гектараў мела Валянціна ў Луцэ. Рашылася пайсці замуж, дзясятае дзіця ў лучанскай сям’і, тыдзень пасля мамінай смерці. Пайшла пад Нарву, не ўжыліся. Валянціна забрала сваіх дзяўчатак і вярнулася ў Луку. Паставіла дом, гаспадарчыя будынкі. Рабіла як конь на дзевяці гектарах. Расказвала мне: «Але прыйшлі ЯНЫ, і забралі ўсё тое, чым жылі 142 лучанскія гаспадары!». Не хапіла Валі Камажэўскай грошай з тае «кампенсацыі» за пакінутую гаспадарку, каб купіць зямлю, далей гаспадарыць. Можа, калі б не была яна адна... (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF