Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

Х Актава культур — прастора для міжкультурнага дыялогу

Уршуля ШУБЗДА

Ці Падляшша можа натхняць людзей розных у культурным плане ? Што дае нам узаемапранікненне народнай музыкі з розных частак свету? Напэўна гэта стварае новую якасць, якая кранае, вучыць і робіць прывабным — чаго даказала Х Актава культур, якая прайшла 2630 ліпеня ў Беластоку. На працягу пяці дзён выступіла 28 калектываў з 11 краін свету. Менавіта тут, на Падляшшы, у прыгранічным рэгіёне, можна было заўважыць як культурныя карані розных народаў пераплятаюцца і аб’ядноўваюць.

Падляшская актава культур гэта мерапрыемства без якога ўжо цяжка ўявіць сабе лета на Падляшшы. Галоўныя канцэрты адбываюцца ў цэнтры Беластока. Тут, на Рынку Касцюшкі, цягам пяці дзён гучала музыка выканаўцаў з амаль усіх кантынентаў. Этнічная музыка, каляровыя касцюмы, незвычайныя інструменты і мешаніна моў прыцягнулі тысячы гледачоў.

Ідэяй фестывалю з’яўляецца прэзентацыя культур і спадчыны артыстычных калектываў з Польшчы і замежжа, якія ствараюць розныя жанры музыкі і мастацтва. Ад пачатку гэтае фалькларыстычнае свята ладзіў Ваяводскі асяродак анімацыі культуры ў Беластоку. Першапачаткова фестываль, які адбываецца з 2008 года, меў прэзентаваць культуру і музыку васьмі меншасцей, якія пражываюць на Падляшшы: беларусаў, літоўцаў, ромаў, расіян, татараў, украінцаў і яўрэяў. Аднак з году ў год сваю прысутнасць на фестывалі пачалі прапанаваць калектывы з іншых краін.

Сёлета ў праграме (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF