Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

Юбілейнае «Ператоча»

Аляксей МАРОЗ

У час XV Белавежскіх мастацкіх інтэграцый «Ператоча2017», якія 28 і 29 ліпеня арганізаваў у Белавежы Фонд «Царкоўная музыка» з Гайнаўкі ў супрацоўніцтве з Белавежскім асяродкам культуры, цікава запрэзентаваліся калектывы з Польшчы, Беларусі і Літвы. Хаця мерапрыемства спасылаецца на традыцыі і культуру дзевяці нацыянальнасцей, прадстаўнікі якіх жылі на тэрыторыі Белавежскай пушчы і побач яе, то ў галоўнага арганізатара «Ператоча» старшыні Фонду «Царкоўная музыка» Міколы Бушко няма сумненняў, што асноўная нацыя, якая ад вякоў жыве на пушчанскай тэрыторыі, гэта беларусы, таму падчас юбілейнага мерапрыемства склалі яны палову выканаўцаў. Выступілі яны цікава, так як прадстаўнікі іншых нацый — палякі, татары, літоўцы, ромы, украінцы і яўрэі. Падчас мерапрыемства прэзентаваліся таксама расійскія песні. Шматкультурнае мерапрыемства вялося на польскай і беларускай мовах. На гэтых мовах друкуюцца таксама плакаты «Ператоча».

Публіку «Ператоча» нязменна складаюць мясцовыя жыхары і турысты, якія адпачываюць у Белавежы. Белавежскім мастацкім інтэграцыям спадарожнічае свайго роду «хаджэнне ў народ» — яшчэ да выступаў на сцэне калектывы «Ператоча» ездзяць на брычках па Белавежы і запрашаюць тубыльцаў і турыстаў на шматкультурнае мерапрыемства. Сёлетняе «Ператоча» адкрылі Мікола Бушко і войт Белавежскай гміны Грыгорый Каспровіч. Сабраныя на пачатак выслухалі песню пра Белавежскую пушчу і ігру трубачоў. Мікола Бушко (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF