Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

Пашпарт дыпламатычнай напругі

Яўген ВАПА

Цягам усяго 2018 года будзем адзначаць сотую гадавіну завяршэння Першай сусветнай вайны. Аднак яшчэ больш важнейшым будзе, асабліва для краін цэнтральнаўсходняй Еўропы, круглы юбілей дзяржаўных утварэнняў на тадышняй палітычнай карце. Абвешчаныя тады дзяржавы вызначаюць і на сённяшні момант еўрапейскую прастору, за выключэннем балканскага катла і падзелу Югаславіі ў дзевяностых гадах мінулага стагоддзя, ну і развалу Савецкага Саюза на пачатку дзевяностых, учыненага трыма саюзнымі рэспублікамі — Расіяй, Беларуссю і Украінай. Менавіта ў 1918 годзе жаданне атрымаць дзяржаўнасць у бальшавіцкай Расіі заявілі народы, якія ў ёй апынуліся ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у васямнаццатым стагоддзі. Некаторым тады пашанцавала стаць незалежнымі, напрыклад, палякам, літоўцам, латышам, эстонцам. Іншым, так як беларусам і ўкраінцам, прыйшлося жыць падзеленымі Рыжскім мірным дагаворам 1921 года. Але менавіта свой палітычны і гістарычны абавязак у пачатках 1918 года яны выканалі, пракламуючы Беларускую і Украінскую Народныя Рэспублікі. Аднак тады пацярпелі яны паразу ў сутыкненні з большымі і магутнейшымі суседскімі ўтварэннямі, такімі як Польшча і савецкая Расія.

Менавіта да сотай гадавіны атрымання незалежнасці вядзецца падрыхтоўка і ў сённяшняй Польшчы. Цяперашні лагер улады надае аграмаднае значэнне гістарычнай палітыцы, якая часта разыходзіцца з ацэнкамі і меркаваннямі суседніх народаў і дзяржаў. Таму абвастрэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF