Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

Яшчэ раз пра прыгожага чалавека

Міраслаў ГРЫКА

Калі мы ведаем рымскую культуру, дык праз Вітрувія, Сенеку, Плінія, Гарацыя, Вяргілія. Ці абазначае гэта, што часы, пра якія яны пісалі, датычылі агульнасці людзей, якія жылі тады? І наколькі ХХІ стагоддзе — у Польшчы адзначанае папулісцкай брутальнасцю ПіС, а ў ЗША прымітыўным трампізмам — ці ранейшае ХХ стагоддзе, з яго гітлераўскім нацызмам, халакостам, сталінскім і мааісцкім тэрорам і генацыдам, з шаленствам чырвоных кхмераў у Камбоджы, узаемным вырэзваннем тутсі і хуту ў Афрыцы, са шматлікімі лакальнымі войнамі і глабальным тэрарызмам, фундаменталізмамі рознага роду, з’яўляецца прадстаўнічым для нас, сучаснікаў? Ці мы будзем ігнараваць у гэтым пераліку чалавечых дасягненняў развіццё інтэрнэту, спазнанне далёкага Космасу? Ці жывем мы ў нечалавечныя часы, адзначаныя варварствам і вар’яцтвам? Або ў залатым стагоддзі прагрэсіўнага чалавецтва, цывілізацыі размаху і глабальнага свету? Ці нашы нашчадкі будуць ставіцца да 800метровай вежы ў Дубаі на адным узроўні з пірамідамі Гізы, ТаджМахал, сабора Агія Сафія, рымскага Пантэона — бачыўшы ў іх прыкметы цывілізацыйнай магутнасці чалавека, ці як праяву яго эгацэнтрычнай тэндэнцыі да гігантаманіі? Ці так, як мы сёння, захлёбваючыся прыгажосцю ТаджМахал і пірамід, накінуць заслону забыцця на неабсяжныя чалавечыя пакуты, голад, несправядлівасць, дамінуючыя сёння?

Здаецца, што 99,99% насельніцтва ў кожнай эпосе, гэта пластычны, паддаючыся фармаванню матэрыял (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF