Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

Загадка з адным вядомым

Віктар САЗОНАЎ

Неяк пасля вясновай вулічнай актыўнасці адзін мой знаёмы пажартаваў, што на месцы ўлады ён ніколі не зачыняў бы тэму так званых дармаедаў. Справа ў тым, што штрафы за вулічныя акцыі былі настолькі вялікімі, што яны хіба добра папоўнілі дзяржаўную скарбонку. Таму задачу ўказа па „дармаедах” можна лічыць часткова выкананай, бо яна адной з мэт мела акурат папаўненне той дзіравай скарбонкі. А якая розніца хто туды пакладзе грошы, дармаеды, ці тыя, хто выйшаў змагацца за іх правы. Грошы ж не пахнуць. Гэта яшчэ з часоў старадаўняга Рыма вядома. Хоць дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што грамадзяне старадаўняга Рыма хоць і ведалі гэтую прымаўку пра грошы, якія не пахнуць, але пра дармаедскі збор, як і пра тое пахне ён чым, ці не, нічога не чулі.

На той момант гэты жарт выклікаў усмешкі ў прысутных. А вось зараз ужо не да смеху. Начальнік краіны, дзе жывуць беларусы, аддаў загад пра новую рэдакцыю свайго славутага ўказа. Маўляў, трэба ўлічыць усе пралікі мінулай версіі, выправіць усе недапрацоўкі і пакласці на стол дакумент, які прымусіць працаваць або плаціць.

Задача, канешне, перад чыноўнікамі пастаўленая архіскладаная. Справа ў тым, што ім няма дзе спісаць гэты закон, бо аналагаў яму ў сучасным свеце ніхто не ведае. Куды ні кінься, ідуць адваротныя працэсы. Недзе праводзяць рэферэндум, каб кожны грамадзянін атрымліваў ад дзяржавы неабходны мінімум. А ў некаторых месцах і без рэферэндумаў прымаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF