Ніва № 33 (3196), 13 жніўня 2017 г.

Лявон малюе святлом

Міра ЛУКША

У Супрасль вярнуўся Лявон Тарасэвіч — мастак і чалавек пагранічча. 4 жніўня пачалася выстава ягоных новых прац «Святлом напісана». Так, як адзначыў, у тую Супрасль, куды прынёсся дух Гарадка, у манастыр, што непадалёк яго школьнага гнязда. У Супрасльскую акадэмію, дзе выстаўцы ягоных святлістых прац спадарожнічае ікона Нерукатворнага Спаса, ягонага майстра — Ежы Навасельскага.

Усё нутро асвечаных духам залаў заззяла колерамі натуры — жоўтым, чырвоным, аранжавым, сінім і зялёным. Карціны збудаваныя з трапяткога святла. І ў Лявона Тарасэвіча трапятала душа, што адчувалася ў яго ўсхваляваным голасе: «Мушу жартаваць, бо хваляванне адбірае мне мову... Столькі тут і мае гісторыі, звязанай з Супраслю. З жывой гісторыяй гэтага месца, якое ажыўляў Дух і святло асветы. І тую быццам бы нематэрыяльнасць святла лаўлю ці захопліваю — ці фарбай, як у Барселоне, ці на святлістых камерах. Жывапіс выйшаў ад іконы. Я гадаваны на Гарадоцкай царкве, на жывапісе Дабжанскага, Навасельскага. Я бачу вялікую дрэмлючую энергію таго, што захавалі мы, праваслаўныя, тыя якасці, што ёсць у праваслаўі. Я багата часу прысвяціў вывучэнню праваслаўнай культуры і атаясамліваю сябе выключна з ёю. Адной з галоўных крыніц сваёй творчасці ўвесь час называю фрэскі шаснаццатага стагоддзя мастака Нектарыя з царквы ў Супраслі, а таксама фрэскі ў Любліне і Кракаве, што былі створаны за часоў Ягайлы віленскімі мастакамі ў візантыйскай яшчэ традыцыі.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF