Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

У палескай глыбінцы (93)

Ганна КАНДРАЦЮК

Я не ведала, што ёсць на зямлі такія месцы, дзе кожны вучань абавязаны запамятаць імя Скоманда. Праўда, асобу апошняга яцвяжскага ваяра прадстаўляюць тут не дзеля ягонай славы, а толькі таму, каб усвядоміць, з якім праціўнікам прыйшлося змагацца сярэднявечным наблянам. Паўло Савіч, аўтар легенды пра абарону княжага града Нэбель у 1262 годзе, адначасова аддаў ганаровы салют у бок вялікага яцвяжскага ваяра.

У час, калі Галя Багдановіч пявучым голасам чытала мне легенду пра яцвяжскага ваяра, я здзіўлялася нечаканай выпадковасці. У Нобель прывялі мяне вікінгі, аднак замест іх на месцы прывіталі яцвягі. Ды і сама легенда, у меладычнай Галінінай дэкламацыі, больш як мясцовыя былі напамінала скандынаўскую сагу. Каб падбіць яе верагоднасць, сам Савіч, быццам прыпеў, паўтараў адну фразу: як гаварылі найстарэйшыя жыхары Нобеля...

І хоць уся гісторыя зводзілася да ўзвышэння галіцкавалынскага князя Васілька, мяне ўразіў палескі погляд на яцвягаў. Рэха іх ваяўнічай славы адзывалася з пад зямлі, тобок з тоняў возера Нобель, якое само па сабе явілася вялікім яцвяжскім могільнікам.

* * *

Паўло Максімавіч Савіч, колішні кіраўнік сельсавета, надта імкнуўся запоўніць гістарычны прабел, які ахінаў іх славутае мястэчка ў савецкія гады. Сваю легенду аснаваў на гістарычнай звестцы, знойдзенай у Рускім летапісе пад датай 1262 года.

Лаканічнасць гістарычнай звесткі штурхнула яго ў бок (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF