Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (15)

Уладзімір СІДАРУК

У Чахах-Арлянскіх я меў знаёмых. Адтуль выходзіў цясляр Арцём Данілюк. Пасля вайны ў Кузаве будаваў дамы. У гэтым майстэрстве дапамагаў яму сын Толік. Паколькі ў Чахах зямля была ненайлепшай якасці, людзі жылі небагата. Кузава межавала з Чаромхай-Станцыяй, якая лічылася чыгуначным цэнтрам. Лягчэй было працаўладкавацца ў чыгуначным прадпрыемстве. Арцём пасватаў сыну дзяўчыну ў Кузаве. Згулялі вяселле. Раней дваюрадны брат Толіка, Янка Данілюк, ажаніўся ў Кузаве.

У Чахах-Арлянскіх была школа. Паколькі ў сяле не было святліцы, дык ранішнікі для дзетак і вечаровыя сеансы для дарослых арганізавалі ў школьнай зале. З настаўнікаў я нікога не запамятаў, бо ў сяло заязджалі нерэгулярна. Мае кантакты зводзіліся адно да праштампавання службовай камандзіроўкі ў канцылярыі. Калі мы ўпершыню заехалі ў Чахі з кінаперасоўкай, дык я наведаў цесляра. У Арцёма было яшчэ двое дзетак — Аркадзік і Марыся. Запрасіў іх у кіно. Гэта была мая кампанія для сяброўскіх сустрэч у пазнейшых гадах. Нагода прыгадаць мінулае Чахоў-Арянскіх трапілася сёлета ў траўні ў Гайнаўскім шпіталі. На рэабілітацыйным аддзяленні кампаньёнам па палаце быў дзядуля з Барысаўкі, Пятро Ялоза. Яго наведвала жонка. У час знаёмства выявіла, што выходзіць з Чахоў-Арлянсіх. Вось яе аповед:

— Прыпамінаю, што ў сяло прыязджала кіно, — пачала 75гадовая Марыя Ялоза. — Але пра кіношнікаў не скажу больш, абмяжуюся да сямейных успамінаў. У сям’і было нас шасцёра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF