Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

Людзі перасталі апранаць кажухі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Прычынай замірання некаторых прафесій можа стаць змена клімату. Так сталася з кушнярамі, асабліва футравымі кушнярамі. Размова з Міраславам ВАСІЛЕЎСКІМ, 1967 года нараджэння, з Орлі.

— Ваша прафесійная адукацыя?..

— Скончыў трохгадовае прафесіянальнае вучылішча ў Бельску-Падляшскім. У той час было мала ахвотных стаць футравым кушнерам. Цягам школьнага года ў другім і трэцім класах пасылалі на курсы ў Радам. Была нават праблема сабраць трыццаць кандыдатаў з усёй краіны на тыя курсы. Два гады камплектавалі, каб сарганізаваць. Курсы першай ступені доўжыліся паўтара месяца, а другой — месяц.

— Адкуль у Вас такое зацікаўленне? Гэта ж нялёгкая прафесія.

— Можа было нешта ў генах па маці Але, якая была краўчыхай. Тут патрэбныя лоўкасць і цярплівасць. Шыццё футра гэта няпростая справа. Ёсць розныя ўзоры, швы, тыпы... На футра трэба прысвяціць тыдзень. Футра былі практычныя і цёплыя, а не толькі дзеля моды, як гэта робяць праекціроўшчыкі. І каб футра служыла многа гадоў. Калісь футра былі з розных жывёл, натуральныя, штучных не ведалі. Насілі іх жанчыны рознага ўзросту.

— Калісь футра было і паказальнікам заможнасці?..

— Футра былі і ёсць дарагія, гэта раскоша. Калісь мой бацька Уладзімір зарабляў за месяц у кафлярні столькі, колькі каштавалі дзве шкуры з нутрыі. А на адно футра трэба было дваццаць адну такую шкуру.

— Цяпер рэдка можна сустрэць жанчыну ў футры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF