Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

Пярэдняя дамба супраць беларусаў (ч.7)

Міра ЛУКША

Чыстая ахвота

Хаця з адказу спадарыні Харкевіч Ваяводскай управай меліярацыі і водных установак вынікае, што ўчасткі, якія знаходзяцца ў іхняй уласнасці як частка чашы вадасховішча — паколькі яны «падмоклыя» і «пагражае ім заліццё» ў выпадку падняцця хвалі Семяноўскага возера, можа іх арандаваць, крэдытаваць і карыстацца хто хоча. Перш за ўсё, напрыклад, Управа Нараўчанскай гміны. Гэта перш за ўсё ўчастак № 1459/1, якім яна распараджаецца і прымае на яго датацыі, падобна як і на ўчастак № 1457. Гэта грунты, якія былі экспрапрыяваныя, сталі ўласнасцю Дзяржаўнай казны, а афіцыйны ўласнік і карыстальнік гэта ВУМіВУ, юрыдычная наследніца Ваяводскай управы сельскагаспадарчых інвестыцый у Беластоку. Знаходзяцца яны ў буфернай зоне — ахоўнай зоне вады. А арэнда магчымая, як ВУМіВУ інфармуе яшчэ раз на пытанне зацікаўленых асоб 20 ліпеня 2016 г., у выпадку «запланаваных інвестыцыйных дзеянняў, звязаных з актывізацыяй прылеглых тэрыторый пры ўспрыняцці запісаў пра мясцовыя планы прасторавага добраўпарадкавання». І дадаюць (з подпісам кіраўніка дамбы, магістра інжынера Лявона Хлябіча, ураджэнца Рыбакоў), што ў сувязі з вышэйсказаным і ў адносінах да папярэдніх запытаў (Уладзіслава Бірыцкага), што не плануецца аддача ў арэнду вышэйуказаных участкаў «толькі з чыстай ахвоты іх арандавання, а не для рэалізацыі мэт, аб якіх успомнена вышэй». Удакладняецца ў адказе на наступны яго запыт (падпісаным мгр Янам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF