Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

Родны арыент — Фестываль татарскай культуры

Уршуля ШУБЗДА

Што спалучае Генрыка Сянкевіча і Чарльза Бронсана? Абодва з’яўляюцца нашчадкамі татараў, якіх у свеце каля 10 мільёнаў. Раскіданыя яны па розных кутках свету, у асноўным на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. У Польшчы жыве іх амаль 5 тысяч, з чаго большасць на Падляшшы. На апошніх выходных ліпеня частку з іх можна было сустрэць на V Фестывалі татарскай культуры, якая прайшла ў Музеі вёскі.

Фестываль дыялогу

Польскія татары культывуюць традыцыі сваіх продкаў. Гэтыя прэзентавалі 29 і 30 ліпеня ў Падляшскім музеі народнай культуры.

— Нам ёсць што паказаць і мы хочам дайсці да кожнага, каб нас зразумелі, каб мы не былі нейкім пытальнікам, пустым аркушам у падручніках, — адзначыў старшыня Звязу татараў РП Ян Адамовіч. — Наша гісторыя вельмі багатая. Нашы продкі моцна ўпісаліся ў гісторыю войска на тэрыторыі Польшчы. Сёння мы працягваем традыцыі нашых продкаў, але толькі ў сферы культуры: з дапамогай вершаў, музыкі танцаў і дыялогу.

У час мерапрыемства можна было паглядзець выступы многіх артыстаў, у тым ліку Татарскага танцавальнавакальнага калектыву «Бунчук», які дзейнічае пры Фондзе Татарскага культурнага таварыства ў Беластоку. Прэзентавалі яны песні з Крыма, Башкірыі і Татарстана. Ужо амаль традыцыйна на Фестывалі татарскай культуры можна было захапляцца танцамі ў выкананні чачэнскага калектыву «Лоўзар», якія былі фіналістамі папулярнага тэлешоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF