Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

Белфэст у расспяваным Арэшкаве

Аляксей МАРОЗ

Арэшкава — вялікая вёска ў Гайнаўскай гміне. У мінулым яе жыхары займаліся аховай Белавежскай пушчы. І хаця пасля жыхары сяла сталі займацца перш за ўсё сельскагаспадарчай вытворчасцю — вырошчваннем збожжа і жывёлагадоўляй, то надалей падзараблялі, працуючы ў лесе. У вольны час вясковая моладзь любіла спяваць. Гэтую традыцыю доўга падтрымліваў славуты беларускі калектыў «Арэшкі». Арэшкаўскія спевакі неаднойчы займалі першыя месцы ў катэгорыі неапрацаванага фальклору падчас Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня», доўга расслаўлялі сваю вёску ў Польшчы і Беларусі. Аднак прыйшоў час, што жанчыны з «Арэшак» вымушаны былі спыніць дзейнасць. Калі 23 ліпеня гэтага года Галоўнае праўленне Беларускага грамадскакультурнага таварыства і войт Гайнаўскай гміны арганізавалі ў Арэшкаве беларускі народны фэст, жанчыны з «Арэшак» прыйшлі на мерапрыемства паслухаць родных песень, між іншым у выкананні арэшкаўскіх дзетак, згуртаваных у школьным калектыве «Вясёлыя ноткі», які таксама ўжо перамагаў на Конкурсе беларускай песні. Перад сваёй публікай першы раз як салістка калектыву «АртПронар» з Нарвы выступіла Эвеліна Панасюк. Яна родам з Арэшкава і вучылася спяваць у калектыве «Незабудкі», які раней дзейнічаў у Пачатковай школе ў Арэшкаве і таксама дабіваўся поспехаў на конкурсах беларускай песні.

З надвор’ем беларускаму фэсту ў Арэшкаве пашанцавала. Бура абмінула сяло і хаця было цёпла, камары пашкадавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF