Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

Новы палігон

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні пераважная бальшыня насельнікаў Беларусі моўчкі пракаўтнула яшчэ адзін здзеклівы акт. Ні то традыцыйная рахманасць і пакорлівасць тут, ні то прыйшоўшая нарэшце летняя спёка мазгі размякчыла. У кожным разе не было ні нейкіх стыхійных пратэстаў, ні гучных заяў апазіцыйных партый, ні належнай медыйнай рэакцыі розных выданняў. А здарылася, між іншым, чарговая страшная рэч, чарговае грэбаванне інтарэсамі людзей і бяспекай краіны пад белымі крыламі і пад чорнымі хмарамі.

Кіраўнік дзяржавы прыняў указ № 259, паводле якога ўшчыльную да радыеактыўнай чарнобыльскай зоны можна будзе садзіць і сеяць кармавыя культуры, разводзіць і пасвіць хатнюю жывёлу. Нібыта задумана гэта дзеля таго, што такая мера будзе спрыяць гаспадарчай дзейнасці паблізу мяжы Палескага радыяцыйнаэкалагічнага запаведніка. Зразумела, канешне, што гэты абсурдны ўказ ухвалілі ўсе іншыя дзяржаўныя, фактычна падначаленыя, органы.

Шкоднасць, абсурднасць і небяспеку для здароўя людзей выдатна ацаніў вядомы беларускі грамадскі дзеяч, вучоныфізік Юрый Варонежцаў. Напомню, што ён некалі быў адказным сакратаром Камісіі Вярхоўнага Савета СССР па расследаванні прычын аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ацэнцы дзеянняў адказных асоб у пасляаварыйны перыяд. Дык вось Варонежцаў звяртае ўвагу на тое, што дваццаць гадоў таму вучоныя Савецкага Саюза, а таксама эксперты сусветнага роўню даследавалі гэтую праблему і пастанавілі, што гэтых зямель нельга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF