Ніва № 32 (3195), 6 жніўня 2017 г.

Васямнаццатая «Сяброўская бяседа»

Міра ЛУКША

Беларускія фэсты бывалі тут раней, ужо бадай 52 гады таму, кожны год беларускія, бяседназастольныя. У апошнія гады фэст збірае публіку тыдзень пасля «Басовішча» на разгайданай песняй пад карабельнымі соснамі паляну ў Кнышынскай пушчы, званую Барыком. «О, тут больш сёння людзей чым на «Басовішчы» было, — кажа Коля Кастэнчык, ужо сярэдняга ўзросту жыхар загарадоцкіх Меляшкоў, які тупае таксама на фестывалі музыкі маладой Беларусі, і не пакідае беларускіх фэстаў у навакольных гмінах. А бачым сёння знаёмыя цэлыя сем’і, з маладым і наймалодшым пакаленнем, з Нараўчанскай гміны, з Міхалоўскай, з самога Беластока, і з Польшчы, як Марк з пад Любліна ці маці ксяндза Аля з пад Варшавы. Увечары бачым ужо мора галоў гледачоў, шчыльна запаўняючых глядзельную пляцоўку і гуляючыхпікнікуючых па за паясамі, акаляючымі пляцоўку. Проста тысячы сяброў. І каля дваццаці калектываў, вядомых з іншых фэстаў, вельмі папулярных на Беласточчыне і не толькі тут, плюс запрошаныя прафесіяналы з Беларусі — выдатныя калектывы «Купалінка», «Спадчына» і «Церніца».

— Ужо цяжка палічыць, — задумваецца Янка Карповіч — «Калакольчык» з капэлы «Хутар», які ад самага пачатку з гарадоцкай беларускай песняй. — Але калісьці гэта быў проста беларускі сямейны фэст. Цэлымі сем’ямі прыбывалі гарадчане і іх госці, з пледамі і кошычкамі, на нашу паляну, і святкавалі. Цяпер гэта сапраўды вялікі, маштабны, міжнародны фестываль. Яднае ён таксама нашу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF