Ніва № 31 (3194), 30 ліпеня 2017 г.

У палескай глыбінцы (92)

Ганна КАНДРАЦЮК

Дарагія мае Землякі! Упершыню сіняе неба, сонца і казачнае возера я ўбачыў у сяле Нобель. Там некалі гойдалася мая калыска, там я ў сваім маленстве пачуў і палюбіў мову нэнькі Украіны.

Цяпер, як не дзіўна, мы апынуліся ў розных, суседніх, але родных краінах.Час у нас складаны, цяжкі, а нават горкі. Але ўсё мінае, мінуць і нашы нягоды.

Жадаю вам усім, мае блізкія і родныя Землякі, мужнасці, цярпення, веры ў лепшае, святлейшае заўтра, а яно залежыць ад кожнага з нас.

Здароўя вам, ладу ў вашым доме, спакою душы вашай, шчасця вам, дзецям, унукам і праўнукам вашым!

Сяргей Грахоўскі

11 студзень, Менск 1993 г.

* * *

Калі Сяргей Грахоўскі пісаў свой апошні ліст землякам з Нобеля, ён не спадзяваўся, што на стагоддзе яго нараджэння на сцяне вясковага клуба ў яго гонар адкрыюць мемарыяльную дошку. Падзею ўдастоілі вядомыя літаратары з Беларусі. На здымках, якія пабачу ў школьным краязнаўчым музеі, распазнаю двух мабільных сяброўпаэтаў — Леаніда ДранькоМайсюка і Эдуарда Акуліна. Падарожжа ў прыхаваны ад свету пасёлак для гэтых цудоўных непаседаў — звычайны выклік і, здаецца, сентыментальнае ў сэнсе дыялектаў падарожжа. Яны, беларускія палешукі, не патрабуюць тут перакладчыка. Праўда, беларусы і ўкраінцы абыходзяцца без перакладчыкаў. Але ў Нобелі мова такая, што не кожны ўкраінец яе зразумее. Калі прыраўняць яе да падляшскіх узораў, дык яна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF