Ніва № 31 (3194), 30 ліпеня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (13)

Уладзімір СІДАРУК

Вадзім Федарук стаў маім лепшым сябрам. Да кампаніі далучыўся Федзя Петручук. Наш «траісты саюз» доўжыўся па мае апошнія дні працы ў ВПК. Калі заязджалі ў Вітава з кінаперасоўкай у святочныя дні, дык сябры заходзілі ў машыну і я пускаў пласцінкі з савецкімі песнямі. А выбар мелі мы багаты. Хор Аляксандрава, Пятніцкага, Омскі народны хор, польскія вакальныя гіты. Ставіў я рэпрадуктар на машыну і слухала музыку ўсё сяло. Людзі абажалі песні. Спявалі дзяўчаты на вячорках, на лавачках пры вуліцы. Памятаю, што адной з папулярнейшых песень, якую і ў Кузаве спявалі, гэта была пра Колютрактарыста (пачыналася словамі «Колосилась в поле рожь густая»). На Гайнаўшчыне і Бельшчыне, дзе мы заязджалі з кінаперасоўкай, найбольшую прысутнасць фіксавалі на савецкіх кінафільмах, асабліва на ваенных і любоўных камедыях. Хапіла на рэкламным афішы напісаць «ваенны» або «каляровы», а прысутнасць была гарантавана. А савецкі рэпертуар быў самы багаты, было з чаго выбіраць. З шасцідзясятых гадоў запамяталіся мне такія фільмы як: «Лёс чалавека» з Сяргеем Бандарчукoм, «Ціхі Дон» з Пятром Глебавым і Элінай Быстрыцкай, «Васкрасенне» («Zmartwychwstanie») паводпе рамана Талстога, ці «Анна Карэніна», «Салдаты» («W okopach Stalingradu»). З любоўных вялікай папулярнасцю карыстаўся фільм «Dwie rywalki» («Дело было в Пенькове») з Вячаславам Ціханавым, з якога запамяталася песня «Огней так много золотых». Не менш папулярнай, каляровай, камедыяй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF