Ніва № 31 (3194), 30 ліпеня 2017 г.

Капліца вярнулася ў Кнарыды

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня мінулага года згарэла каплічка Іконы Божае Маці „Усіх гаротных Радасць” каля Кнарыд. Каплічка стаяла на крыніцы, адкуль увесь час выплывала вада. Капліцу адбудавалі і ў дзень Пяценкі, у дзясятую пятніцу пасля Вялікадня, 23 чэрвеня г.г. новая капліца была асвечана.

Збіраўся я падацца на тую ўрачыстасць, якая пачыналася а палове сёмай раніцы. З Беластока на тую пару немагчыма было дабрацца публічным транспартам; можна было даехаць у Бельск, а з Бельска хуткім паломніцтвам на сваіх дваіх... спазніцца. Да таго ж прагнозы абвяшчалі дажджлівае надвор’е. Колькі ж усялякіх мерапрыемстваў адбылося без мяне, то ж і гэтае без мяне адбудзецца...

Падаўся я ў Кнарыды ў дванаццатую пятніцу пасля Вялікадня, акурат у дзень важнага царкоўнага свята Яна Хрысціцеля. У гэты раз надвор’е было сонечнае. На адным з панадворкаў заўважыў я пажылога мужчыну, зайшоў да яго, а ён адрэкамендаваў мне жанчыну ў супрацьлеглай мураванцы, якая шмат хадайнічае ў царкоўных справах...

Ірыда Красоўская ахвотна расказала мне пра мясцовую святыню. Капліца згарэла ў выніку падпалу. І зараз пасля пажару жыхары Кнарыд рашылі яе адбудаваць. Будовай занялася бельская фірма братоў Якімюкоў, якія выводзяцца з Грабаўца, што каля ДубічЦаркоўных. Шмат работы было выканана ўзімку, бо была гэтая зіма памяркоўная. І ўжо зімою будынак быў узведзены.

Першая капліца на крыніцы была ўзведзена каля ста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF