Ніва № 31 (3194), 30 ліпеня 2017 г.

Фестываль добрай музыкі

Іаанна ЧАБАН

«Басовішча» — адна з нешматлікіх музычных падзей нашага рэгіёна, якія сапраўды нельга прапусціць, беручы пад увагу перш за ўсё свойскую, нічым хлеб з уласнай печкі, музыку, да таго ж на высокім узроўні.

І вось на тыдзень да фестывалю рассыпаўся мне аўтамабіль. «Няма чаго збіраць, — патлумачыў мне дзяжурны механік, — сваё даўно з’ездзіў, пара купляць іншы».

Такое няшчасце. На чым тут цяпер у Гарадок дабрацца? Можна на любімым ровары? Гэта раптам дваццаць кіламетраў. Але ноччу ў лесе не зусім весела, а і дрэмлючую на багажніку дачку выпадкова можна згубіць.

Пазайздросціла я суседзямбайкерам, якія разам з сябрамі з розных куткоў Польшчы паехалі туды, быццам з аховай прэзідэнта. Доўгі шнурок матацыклаў спакойна і дастойна стартануў з нашай вузенькай вуліцы. Пасярэдзіне калонкі, у рэтракалясках, дачэпленых да матацыклаў, дочкі суседа. Іх доўгія, белыя як даспелы лён валасы луналі на ветры з пад чорных касак з часоў юнацтва маіх бацькоў, а іх дзядоў. Мая дачка, васьмігадовая Таня, убачыўшы іх, шчыра расплакалася ад жалю, што не ўзялі яе з сабою. І плакала так недзе да поўначы, пакуль не заснула перад кам’пютарам, гледзячы на ютубе прамую трансляцыю з фестывалю.

Усё роўна, глядзець у камп’ютары гэта зусім іншае, чым бесклапотна скакаць пад сцэнай са светлавалосай суседкай з матацыклетнай каляскі. І гэты непаўторны настрой, каляровае святло ў начной цемры, ларкі з парыкамі, рагамі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF