Ніва № 31 (3194), 30 ліпеня 2017 г.

Непарушныя вароты

Яўген ВАПА

З пэўным хваляваннем выязджаў я на VII З’езд беларусаў свету, ладжаны згуртаваннем «Бацькаўшчына» 1516 ліпеня ў сталічным Мінску. «Ехаць ці не ехаць?» — такое пытанне заўсёды спадарожнічае многім беларусам з па за межаў Беларусі перад чарговымі з’ездамі ў эпосе Лукашэнкі. Асабліва, што ў той жа самы тэрмін праходзіў у нас ужо XХVIIІ Фестываль Музыкі маладой Беларусі «Басовішча», якога ўзнікненне і існаванне — найлепшы доказ жывучасці ідэі духоўнай і бязмежнай Бацькаўшчыны. Усё на прыродзе і ў свабодзе, чаго не скажаш пра тое, што дзеецца за мяжой Гарадоцкай гміны.

Абсурдная, незразумелая, але паслядоўная ў сваёй непрыязнасці візавая палітыка Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь да беларусаў Польшчы надалей з’яўляецца фактарам штодзённасці. Пакаранне штрафам перад з’ездам нашага карэспандэнта ў Магілёве быццам за працу за брак акрэдытацыі — чарговы здзек напярэдадні сустрэчы. А журналістам усіх беларускіх медыяў у Польшчы выдаць гадавыя, бясплатныя візы і акрэдытацыі ніхто не то што зрабіць, але і слухаць не хоча. Адзін той жа самы і адвечны адказ: «Вы ж самі разумееце». Менавіта не разумеем і не хочам быць заложнікамі палітыкі падзелу на сваіх і не сваіх беларусаў. І менавіта толькі з гэтым адным пытаннем звярнуўся я ў адкрытай дыскусіі да прадстаўніка МЗСу. На жаль, не было ў яго паўнамоцтваў, каб адказаць на ўзнятую справу. Таму нават прынятыя раней дакументы пра беларусаў замежжа з’яўляюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF