Ніва № 31 (3194), 30 ліпеня 2017 г.

Змены і сцены

Міраслаў ГРЫКА

Змены з’яўляюцца няўмольным працэсам. Сцены, равы, платы, бастыёны, вежы гэта наіўная абарона ад іх. Сценымуры прымаюць розную форму. Напрыклад, юрыдычную. У апошні час партыя быццам бы Права і справядлівасці ставіць іх усё больш і больш. Спашлюся тут на гісторыю. У старажытнай Кірэнаіцы прававы мур, раздзяляючы мясцовае насельніцтва на чатыры катэгорыі: грамадзян, сялян, чужых і габрэяў, стаў прычынай крывавага паўстання апошніх, дарэчы, не адзінага. У спалучэнні з рэлігійнымі аспектамі гэта выклікала грамадскія хваляванні. Самыя крывавыя ўспыхнулі ў 115 г. н.э. падчас кіравання Траяна, успамінаў гісторык Касій Дыён: «Пад кіраўніцтвам нейкага Андрэаса габрэі выразалі рымлян і грэкаў, зжэрлі іх целы, перапаясаліся кішкамі, нацерліся крывёй і нацягнулі на сябе іх скуры. Некалькіх рымлян распалавінілі ўздоўж ад галавы да пахвіны. Іншыя былі кінутыя дзікім звярам, яшчэ іншыя былі вымушаны змагацца як гладыятары». Шакіруючы лік ахвяр паўстання ў Кірэнаіцы налічваў 220 тысяч рымлян і грэкаў. Падобную гекатомбу ахвяр пацярпелі ў той жа час Егіпет і Кіпр. Яна паглынула жыццё 240 тысяч людзей. Дыён нічога не згадвае пра зверствы рымлян супраць габрэйскай дыяспары. Пра дзесяцігадовую селектыўную антыяўрэйскую бойню. Пра тысячы людзей, выкінутых драпежным амфітэатральным бестыям для задавальнення рымскага натоўпу, пра абыякава раскрыжаваных, лік якіх дасягнуў дзясяткаў тысяч. Аб згвалтаваных дзецях і распоратых жыўцом жыватах маладых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF