Ніва № 31 (3194), 30 ліпеня 2017 г.

Cуседскія гавэнды

Віктар САЗОНАЎ

Зараз амаль кожны, хто цікавіўся гэтай так званай суседскай падзеяй, задае сабе толькі адно пытанне: „А што гэта такое было?”. А вось да таго як усё закончылася, гэтая падзея называлася сустрэчай Парашэнкі і Лукашэнкі. Увогуле то яна насіла вельмі высокі статус афіцыйнай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Украіны. Але ў прэсе гаворка неяк усё больш ішла пра персаналіі самых кіраўнікоў, чым пра краіны, якія яны прадстаўляюць.

Дык што ж увогуле адбылося насамрэч? Што мы пра гэта ведаем? Ну, сустрэліся кіраўнікі дзвюх суседскіх краін, адна з якіх, Украіна, сёння рыхтуецца да мажлівай вайны з трэцяй сваёй суседкай Расіяй, называючы тую краінайакупантам за анексію Крыма і сцвярджае, што Расія ўжо мае прамое дачыненне да гібрыднай вайны на ўсходзе Украіны. Ну а другая, Беларусь, з гэтай суседкай Расіяй праводзіць сумесныя вайсковыя вучэнні і ўваходзіць у адзіную саюзную дзяржаву, і з ёй жа ў Саюз Незалежных Дзяржаў, і з ёй жа ў адзіную мытную прастору, і з ёй жа ў нейкі вайсковы блок, і ў яшчэ безліч нейкіх дамоўленасцей, на згадванне якіх паперы не хопіць.

Здавалася б, пра што могуць гаварыць гэтыя людзі з такімі супрацьлеглымі інтарэсамі і поглядамі? Што ў іх такога агульнага, што патрабуе персанальнай размовы тэтатэт? А аказваецца, пагаварыць знайшлі пра што. Сцвярджаецца, што яны між іншым і пра Чарнобыль пагаварылі, і пра эканоміку... Многіх прыемна ўразіла, што яны не забыліся пра Чарнобыль. А яшчэ для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF