Ніва № 31 (3194), 30 ліпеня 2017 г.

«Чаму так кепска, калі так добра?!»

Уршуля ШУБЗДА

1516 ліпеня ў Менску прайшоў VII З’езд беларусаў свету, арганізаваны Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”». У ім прынялі ўдзел больш за 300 дэлегатаў з больш чым 20 краін. Асноўнай тэмай з’езда была стратэгія развіцця беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Дэлегаты сходу былі занепакоеныя станам беларускай мовы і парушэннямі правоў чалавека на Беларусі. Удзельнікі выступалі таксама з заклікамі да ўлад дзяржавы. Усётакі застаецца пытанне, у якой ступені чарговы з’езд (першы адбыўся ў 1993 годзе), можа рэальна паўплываць на цяперашнюю сітуацыю? І як усе прынятыя рашэнні ажыццявіць?

«Зроблены першыя крокі»

VII З’езд беларусаў свету адкрыла кіраўніцтва «Бацькаўшчыны» — Ніна Шыдлоўская і, абраная ў час з’езда кіраўніком Алена Макоўская. З прывітальнымі прамовамі выступілі, між іншым, міністр замежных спраў Уладзімір Макей, намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архівамузея літаратуры і мастацтва Наталля Гардзіенка, доктар гістарычных навук, старшыня Беларуска гістарычнага таварыства Алег Латышонак.

— Кожны з нас, на сваім месцы можа многа зрабіць дзеля здабыцця нашай галоўнай мэты: не толькі захавання, але і ўмацавання незалежнасці нашай дзяржавы. Гэта патрабуе ад нас, грамадзян Беларусі і беларусаў замежжа аб’яднацца, — сказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. — А мы можам зрабіць многа, калі ўзяць, напрыклад, культуру. Мы павінны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF