Ніва № 30 (3193), 23 ліпеня 2017 г.

У палескай глыбінцы (91)

Ганна КАНДРАЦЮК

Нобель зачараваў ад першага погляду. Я не ведала, што на зямлі ёсць яшчэ такія прыгожыя месцы. Перад тым як аўтобус спыніўся ў пачатку мясціны, я ўгледзелася праз акно ў васільковыя тоні возера, над якім грацыёзна кружылі белыя чаплі. Як рукой адняло стомленасць і страх перад новымі выклікамі. Едучы ў Нобель, я не ведала нікога. Не ведала, ці натраплю на сляды беларускага паэта Сяргея Грахоўскага, які нарадзіўся тут у 1913 годзе і з’ехаў у свае дзесяць месяцаў, вясной 1914 года, назаўсёды. Адна перасцярога, якую падказалі мне ў дарозе добрыя людзі, гучала быццам з іншай планеты:

— За адзін дзень вы не зможаце справіцца і адтуль вярнуцца!

Так сапраўды атрымалася, але мне адразу хацелася прызямліцца ў Нобелі, застрагнуць тут хаця б на адну ночку. Звабіла не толькі сонца, якое ў гэты дзень насыціла неба і зямлю інтэнсіўнымі колерамі і духмянымі пахамі. У пачатку сяла, на васільковай сцяне вясковага клуба, прыаздобленага салярным знакам, прывітала мяне мемарыяльная дошка ў гонар Сяргея Грахоўскага. Здавалася, князь беларускай паэзіі пасылае ў мой бок усмешку на прывітанне. Пасля дваццаці дзевяці гадзін дзіўнага падарожжа, дарэчы, ад суседняга, Любашоўскага раёна, я мела права адчуць сябе стомленай. Адзін позірк на дошку з паэтам апраўдаў маё крайне некамфортнае падарожжа. Ды сам Сяргей Грахоўскі на нобельскай дошцы напамінаў біблейнага прапаведніка і вечнага бадзягувандроўніка.

* * (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF