Ніва № 30 (3193), 23 ліпеня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (12)

Уладзімір СІДАРУК

Вітава, як і Арэшкава, лічылася адной з лепшых вёсак па колькасці гледачоў. Таму штомесяц я ставіў сяло Вітава ў маршрут. Толькі ў зімовы час, калі немагчыма было дабрацца, абміналі. Кінасеансы ставілі ў школе. У мяне было шмат знаёмых з Вітава, з якімі штодзень даязджаў я на працу ў Гайнаўку ў 19591962 гадах, дзе працаваў інструктарам БГКТ, затым у Гарадской радзе нарадовай. Па сённяшні дзень захаваліся ў памяці Віктар Іванюк, Васіль Маркоўскі, Юзік Дэркоўскі (з Доўгага Броду), Янка Мацкевіч, які працаваў на Хімічнай фабрыцы, як не памыляюся — у лабараторыі, яго сястра Лідка, Валодзя Іванюк, Васіль Скепка ды іншыя. Калі я ўпершыню ў лістападзе 1962 года заехаў з кінаперасоўкай, дык не было праблемы з ладжаннем новых кантактаў. Гэтых чатырох мужыкоў сталі пастаяннымі «кінаманамі». З Васілём Скепкам я крыху працаваў у Гарадской радзе, дык ядналі нас таксама дружалюбныя адносіны. Толькі з Янкам Мацкевічам і з сястрыцай Лідкай сустракаліся пры нагодзе, паколькі яны пражывалі ў Гайнаўцы. Да гэтай кампаніі далучыў Вадзім Федарук, швагер Віктара Іванюка. Жыў непадалёк школы. Быў кавалерам. У першы дзень нашага знаёмства запрасіў мяне на начлег (прыпалі сабе па душы). Шафёра, Валодзю Скепка, забіраў на начлег сваяк, як не памыляюся Мікалай Сакоўскі, а кінамеханіка Аліка — Яўген Пух (жонка Галіна працавала ў манапольнай краме ў Гайнаўцы). Па нейкім часе Вадзім пазнаёміў мяне з Федзем Петручуком. Ягоная сястрыца Валя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF