Ніва № 30 (3193), 23 ліпеня 2017 г.

Пярэдняя дамба супраць беларусаў (ч.5)

Міра ЛУКША

„Ze względu na zasadność”. Чыноўнікі і саноўнікі перакідваліся паміж сабою паперамі, у якіх хтосьці даў ім права — айчына, партыя, вышэйшая ўстанова — раскідацца гектарамі зямлі і лёсамі людзей. Прытым кожны раз прынамсі паўстаронкі пісулькі, папячатанай зверху і ўнізе ды папярэшчанага «неразборлівымі подпісамі» пад рознымі «z up.» «mgr inż.» «Z-ca», «Zezwalam» займае прыгаданне падставы таго, што неабходнымі з’яўляецца пабудова Семяноўскага вадасховішча і канала Нарва — Супрасль, каб забяспечыць вадой насельніцтва і прамысловасць Беластока, а пасля «актывізацыю» апошняга насельніцтва і прыхарошанне краявіду, які тут трымаўся стагоддзі, так каб прыцягнуць турыстаў.

24 сакавіка 1976 г. Ваяводская ўправа ў Беластоку, аддзел сельскай гаспадаркі, лясніцтва і скупкі інфармуе Ваяводскую ўправу сельскагаспадарчых інвестыцый, што дазваляе на экспрапрыяцыю сельскіх угоддзяў абшарам 3718 га разам з жыллёвымі і гаспадарчымі пабудовамі на тэрыторыі праектаванага вадасховішча і канала, якія прадбачаны для рэалізацыі ў 19771982 гадах.

Кудысьці трэба падзець людзей — у той час яшчэ досыць дзетныя сем’і, і старэчаў, якім запрапануецца рэнту і дом апекі. Ваяводская ўправа сельскагаспадарчых інвестыцый прадстаўляе напрамкавую праграму

«асядленчай дзейнасці».

Ва ўступе да яе даведваемся, апрача вядомай мантры пра забеспячэнне вадой Беластока, пра карысць з гэтага мерапрыемства ў навадненні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF