Ніва № 30 (3193), 23 ліпеня 2017 г.

Усе стравы Вершаліна

Іаанна ЧАБАН

Дзверы грыбаўскай царквы прарока Ільі адкрываюцца, на жаль, вельмі рэдка. Яшчэ некалькі гадоў таму здаралася гэта штомесяц і заўсёды на трэці дзень Пасхі.

Цяпер, мабыць, толькі чатыры разы ў цэлым, доўгім годзе. Для мяне, якая дрэнна адчувае сябе ў якімнебудзь натоўпе, а з гадамі гэтае адчуванне толькі ўзмацняецца, грыбаўскія службы былі як мёд на сэрца. Тут глытала я чароўную гармонію людзей, каранямі неразрыўна звязаных з дзікай, пушчанскай прыродай і царквой славутага на ўвесь свет прарока. Ну і можна было паспяваць разам з матушкай Людмілай Клімук, ціха, не заглушваючы акордаў акружаючай царкву дзівоснай прыроды. Любіла я глядзець на іконы, якія неслі сюды прароку з аддаленых куткоў этнічныя беларусы, на прымітыўныя малюнкі святых, якія павольна аблазяць са сцен зачыненага на два абароты храма.

Вельмі забалела, калі я даведалася, што ні штомесячных, ні пасхальных службаў ужо няма. Повад — недастатковая колькасць прыхаджан. Не памагло заяўленне маёй кандыдатуры ў спісак рэгулярных удзельнікаў грыбаўскіх «месячніц».

За царкоўным календаром ад нейкага ўжо часу не сачу, таму калі б не тэлефон матушкі Людмілы прапусціла б я адзін з напрастольных святаў грыбаўскай царквы — летняга Івана. У такое месца на аўтамабілі ехаць нельга, а і гэты ад старасці апошнім часам зусім рассыпаўся. Зрабіла я сабе адзінокую пілігрымку на ровары, узяўшы на дарогу кусок недаедзенага за сняданкам пірага і ваду з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF