Ніва № 30 (3193), 23 ліпеня 2017 г.

Звышчасовыя песні Булата Акуджавы

Аляксей МАРОЗ

Конкурсныя слуханні і гала-канцэрт ІV Міжнароднага фестывалю паэтычнай песні імя Булата Акуджавы «Вера, надзея, любоў» адбыліся 8 і 9 ліпеня ў Гайнаўскім доме культуры і амфітэатры ў Гайнаўцы. Фестывальныя канцэрты з 5 па 10 ліпеня прайшлі таксама ў Варшаве, Любліне, Беластоку і Шапятове. Праз песні Булата Акуджавы адбылося прапагандаванне звышчасовых і звышнацыянальных каштоўнасцей — веры, надзеі і любові, якія сталі лозунгам фестывалю. Анатоль Баравік, бард родам з Гайнаўкі, галоўны арганізатар фестывалю, спяваў свае аўтарскія песні на словы непублікаваных вершаў аб трагедыі сям’і Акуджавы ў савецкі час. Зміцер Бартосік з Мінска, журналіст Радыё Свабода, спяваў песні Булата Акуджавы па-беларуску, карыстаючыся перакладам Рыгора Барадуліна.

Галаканцэрт 9 ліпеня ў гайнаўскім амфітэатры адкрылі Анатоль Баравік, старшыня Грамадскакультурнага аб’яднання «Ігранне без межаў», якое арганізуе фестываль паэтычных песень Булата Акуджавы, і Вольга Акуджава, якая ад першага выпуску трымае галоўны патранат над фестывалем. Памагалі ім прадстаўнікі самаўрадаў, якія на сцэну выйшлі разам з доктарам Паўлам Грабоўскім з Анкалагічнага хоспіса ў Новай Волі і вучнямі Комплексу школ № 3 у Гайнаўцы. Школьнікі падчас галаканцэрта збіралі ахвяраванні на дзейнасць нававольскага хоспіса. У час канцэртаў у Варшаве, Любліне і Беластоку таксама збіраліся сродкі для хоспісаў у гэтых гарадах, што ўжо стала традыцыяй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF