Ніва № 30 (3193), 23 ліпеня 2017 г.

Час ваўчара

Яўген ВАПА

Некалькі тыдняў раней згадваў я ў гэтым месцы пра дваццаціпяцігоддзе польскабеларускіх дыпламатычных адносін. Сёння паміж дзвюма краінамі ў палітычным і чалавечым вымярэнні менш супольных спраў і ўзаемаразумення, чымсьці чвэрць стагоддзя таму. Палітычныя перамены ў Польшчы 1989 г., развал Савецкага Саюза (здзейснены ў Віскулях, што ў памежнай Белавежскай пушчы), узнікненне незалежнай, беларускай дзяржавы давала надзею на адраджэнне шчыльнейшых кантактаў таксама і паміж сумежнымі рэгіёнамі. Шанц, аднак, не быў скарыстаны ў плане рэгіянальнасамаўрадавых кантактаў. Гістарычныя рэсентыменты, іншыя палітычныя вектары замежнай палітыкі не спрыялі трансгранічнаму супрацоўніцтву на польскабеларускай мяжы. Інакш мелася справа на польсканямецкім ці польскачэшскім памежжы. Там спачатку пабольшылася колькасць памежных пераходаў, развівалася інфраструктура і супольныя трансгранічныя праекты. А далучэнне Польшчы да Еўрасаюза 1 мая 2004 года ліквідавала межы і пераарыентавала грамадскапалітычнае мышленне грамадства цалкам на заходні напрамак. Эканамічная міграцыя за хлебам і свабода перамяшчэння давялі да адтоку таннай, польскай рабочай сілы з карысцю для гаспадарак заходніх краін. Асабліва выезды толькі ў адзін бок соцень тысяч маладых людзей самым простым чынам здымалі з польскіх улад праблему грамадскага незадавальнення і сацыяльнапалітычных пратэстаў. У дадатак тыя ж людзі грашамі, заробленымі на Захадзе, натуральным чынам успамагалі свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF