Ніва № 30 (3193), 23 ліпеня 2017 г.

Канец фільма

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Многа чаго давялося наслухацца і наглядзецца ў судах Рэспублікі Беларусь па грамадскарэзанансавых справах за апошнія дзесяцьпятнаццаць гадоў. Але мяжы і вяршыні абсурду, падаецца, усё ж няма. Чарговая грамадскапалітычная справа, якую разглядаў гарадзенскі суд, не прынесла нейкіх станоўчых вынікаў, хоць і мела свае адметнасці. І канешне сваё дасягненне, якое можна смела заносіць у сусветную кнігу судовага абсурду. Такая кніга, праўда, не існуе, але відаць наспела пара яе стварыць.

Справа датычыла іску аднаго з лідараў Гарадзенскай філіі партыі Беларускі народны фронт Вадзіма Саранчукова да Гарадзенскага тэлерадыёаб’яднання аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Пасля веснавых маршаў пратэсту ў горадзе над Нёманам з нетраў гарадзенскага дзяржаўнага тэлебачання на блакітныя экраны жыхароў Прынямоння выйшаў дакументальны фільм пра некаторых актывістаў рэгіянальнай дэмакратычнай апазіцыі. Фільм пад назвай „Марш в никуда”. Назваць, зрэшты, гэта фільмам ці журналісцкай творчай працай, цяжка. Па сутнасці дзяржаўныя прапагандысты скляпалі брудны пасквіль, не шкадуючы чорнай фарбы і агідных выразаў, збэсцілі некалькі грамадскіх і палітычных актывістаў, якія тым ці іншым чынам удзельнічалі ці прысутнічалі на веснавых акцыях так званага пратэсту недармаедаў. Адзін з антыгерояў па версіі аўтараў гэтай паскуднай стужкі Вадзім Саранчукоў падаў заяву ў суд. І правільна зрабіў. Бо адна справа, калі грамадскіх актывістаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF