Ніва № 30 (3193), 23 ліпеня 2017 г.

Маладосць + энтузіязм = «Басовішча»

Мікола ВАЎРАНЮК

Самае файнае ў гэтым фестывалі тое, што яго арганізуюць студэнты, — сказаў у інтэрв’ю Радыё Рацыя Юрка Сульжык, у мінулым старшыня Беларускага аб’яднання студэнтаў і арганізатар не аднаго «Басовішча», — што гэты фестываль не такі да канца прафесійны і камерцыйны, як тыя, што маюць магутныя бюджэты, на якіх дзе не ступіш нагой, то бачыш, што ўвалілі ў яго велізарныя грошы.

Мне асабіста таксама падабаецца энтузіязм маладых людзей, нават іх пазітыўная імправізацыя, якая зрэдзь часу пераклікаецца з творчым хаосам. І ў адвечным споры пра тое, хто павінен арганізаваць Фестываль музыкі Маладой Беларусі і як зрабіць яго яшчэ лепшым я заўсёды быў на баку тых, хто супраціўляўся „прафесіяналізацыі” «Басовішча», тобок перадачы арганізацыйных клопатаў нейкай фірме, якая зрабіла б у Барыку невядома што! Вось менавіта, мо і было б на канцэртах больш людзей, мо прыязджалі б ярчэйшыя зоркі, мо музыка гучала б больш зладжана і гарманічна, але замест «Басовішча» было б невядома што. А так маем нязменна найважнейшы гадавы пачын Беларускага аб’яднання студэнтаў і адну з цікавейшых культурных імпрэз на Беласточчыне. Ды і арганізацыйныя справы ў апошніх гадах, памойму, усё больш дапрацаваныя, пачынаючы ад «Адборышча» ў Менску, а заканчваючы на парадку на сцэне і вакол яе. Не здараецца цяпер, каб які гурт мусіў сябе абмяжоўваць, бо іншыя зацягнулі свой канцэрт. Няма таксама музыкаў, якія па тых ці іншых прычынах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF