Ніва № 29 (3192), 16 ліпеня 2017 г.

„Мужыцкая праўда” на Беласточчыне (да 155-годдзя газеты)

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

На хвалі адмены прыгоннага права 19 лютага 1861 года і росту колькасці сялянскіх выступленняў, у Расійскай імперыі пачынаюць актыўна распаўсюджвацца дзясяткі нелегальных рэвалюцыйных выданняў, сярод якіх адной з самых вядомых быў першы нумар выдадзенага ў чэрвені 1861 года „Великоруса”. Але асаблівасцю новага часу стала з’яўленне пракламацый на мовах іншых падпарадкаваных народаў, у тым ліку беларусаў. Менавіта з мэтаю прапаганды сярод сялянскага насельніцтва Падляшша, у Беластоку восенню 1861 года ў хаце прыхадскога ксяндза таемна друкавалася вельмі папулярная „Гутарка старога дзеда”.

Яе рыхтавалі чыгуначны інжынер Браніслаў Шварцэ, настаўнік музыкі Адам Белакоз і чыноўнік Грынявіцкі, з выкарыстаннем шрыфту, перададзенага з Украіны ад рэвалюцыйнай арганізацыі на чале з паэтам Апалонам Кажанёўскім. „Гутарка” падрыхтавала глебу для „Мужыцкай праўды”. Верагодней за ўсё, яны нават друкаваліся на адным абсталяванні, якое, пасля ад’езду ў Варшаву Браніслава Шварцэ, у чэрвені 1862 года перайшло да Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі на чале з Канстанцінам Каліноўскім.

Першы факт з’яўлення „Мужыцкай праўды” зафіксаваны 10 ліпеня 1862 года, калі селянін вёскі Бярозаўка Брэсцкага ўезда Місей Геліч на полі знайшоў надрукаваны лісток. У гэты ж дзень „Мужыцкую праўду” на сваіх палях знайшлі сяляне суседніх вёсак — Ясенаўка, Падбуржа і Радовічы. Усяго ў рукі паліцыі патрапілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF