Ніва № 29 (3192), 16 ліпеня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (11)

Уладзімір СІДАРУК

Калі б мы не заехалі ў Арэшкава з кінаперасоўкай, у святліцы заспявалі наведвальнікаў, пераважна моладзь. Адны мянялі кніжкі ў бібліятэцы, іншыя глядзелі часопісы або гулялі ў шашкі. Арэшкаўская моладзь не толькі была важаком у культурнай дзейнасці, але і ініцыятарам грамадскіх пачынаў. Летам 1964 года, напрыклад, працавалі пры абкопванні дарогі з Арэшкава ў Парыева і садзілі дрэўцы побач гэтай дарогі. Павятовае праўленне Саюза вясковай моладзі ў Гайнаўцы за гэтую працу прысудзіла ім першую ўзнагароду і гурток СВМ атрымаў бясплатную экскурсію ў Аўгустаў і Кентшын. Вывучалі яны таксама тайны сельскай гаспадаркі, удзельнічаючы ў гуртку сельскай падрыхтоўкі. За дасягненні былі ўзнагароджаны сельскагаспадарчымі машынамі і прыладамі. У святочныя дні арганізавалі ў святліцы танцавальныя вечарыны. Да танца падыгрываў Янка Галёнка. Амаль сем гадоў ездзілі мы з кінаперасоўкай і ніколі не абміналі Арэшкава. Грэх быў бы для нас вялікі. Гледачоў заўжды прыходзіла шмат ды і жыхары ветліва ставіліся да кіношнікаў. Шмат часу праводзіў я на размовах з мясцовымі прадаўшчыцамі Любай Шакалай і Верай Піткевіч. Вясёлыя былі жанчыны, асабліва старэйшая Люба Шакала. Заўжды вітала яна кіношнікаў з усмешкай, запрашала выпіць піва, часам чарку мацнейшага напітку.

Прыпомнілася мне такое здарэнне. Летам, у час канікулаў паехалі мы ў Тэраміскі на рыбалку. Узялі з сабою некалькі мясцовых падлеткаў у якасці праваднікоў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF