Ніва № 29 (3192), 16 ліпеня 2017 г.

Кнышын менш вядомы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

80 гадоў таму польскі краязнавец Мечыслаў Арловіч пісаў: „Na zachód od miasta, w połowie drogi z miasta do stacji kolejowej, leży majątek Knyszyn. Po drodze do niego mijamy malowniczy cmentarz prawosławny, położony na wzgórzu wśród starych sosen z ładną kaplicą drewnianą”.

Гэты маляўнічы краявід быў каля Кнышына каліськалісь. Згаданыя могілкі ёсць там далей, толькі капліцы ўжо няма. Але калі яна яшчэ стаяла, тое месца выглядала амаль так, як могілкі ў Саках. Кнышынскія праваслаўныя могілкі распаложаны на ўзгорку плаўна сыходзячым да кнышынскатыкоцінскай шашы. Зараз там асталося мала намагільнікаў; апошні з іх, здаецца, з 1945 года. Ад таго намагільніка асталася толькі гарызантальная частка, на якой ляжала прыцярушаная скошанай травой адпалая эпітафія: „Członek ORMO Wasyl Prydyba poległ na polu chwały dn. 27. III 1945 r. Cześć jego pamięci”.

Ксёндз Цыганэк у манаграфіі кнышынскага касцёла так згадваў пра гэтыя могілкі: „Cmentarz ten powstał dopiero po 1864 r., a przedtem prawosławnych grzebano na cmentarzu św. Marka na miejscu wydzielonym. Podczas ostatniej wojny kapliczkę spalono i cmentarz uległ dewastacji. (...) Kapliczka była drewniana i miała malowany na płótnie obraz św. Praksedy. Kapliczkę tę rozebrali w 1940 r. sowieci i zużyli na opał”. Ікона святой Пракседы апынулася ў ЗША...

Была згадка пра скошаную траву. Сапраўды, у канцы мая кнышынскія праваслаўныя могілкі былі абкошаны. Затое (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF