Ніва № 29 (3192), 16 ліпеня 2017 г.

Пярэдняя дамба супраць беларусаў (ч.4)

Міра ЛУКША

Шырокі размах на наша. Шырокі размах дзяржаўных рук па нашу зямлю шыкаваўся добра па за «чашу» Семяноўскага возера і тэрыторыю пад канал Нарва — Супрасль. 3 лістапада 1979 г., чуць перад зазімкамі, у Ваяводскую ўправу сельскіх інвестыцый (вул. Варынскага, 8 у Беластоку) прыйшоў пільны ліст ад Ваяводскага бюро геадэзіі. Датычыў ён дзяржаўных і грамадскіх грунтоў, якія мелі ўвайсці ў пояс канала Нарва — Супрасль.

«Як вынікае з геадэзічнай дакументацыі, падрыхтаванай для экспрапрыяцыі грунтоў пад канал Нарва — Супрасль, у гэтым поясе, апрача прыватных грунтоў знаходзяцца таксама грунты, якія належаць Дзяржаўнаму фонду зямлі і іншыя грунты, якія не з’яўляюцца прыватнымі. Наконт прыватных грунтоў выдадзены ўжо рашэнні аб экспрапрыяцыі. Не хапае аднак рашэнняў і здаўчаатрымальных пратаколаў адносна грунтоў Дзяржаўнага фонду зямлі і апошніх, якія не знаходзяцца ў прыватных руках. Пры ўвядзенні змен у спісе грунтоў такія пратаколы з’яўляюцца неабходнымі. Афармленне вышэйпамянёнай справы трэба трактаваць як пільную, па прычыне распачацця ліквідацыі цераспалосіцы ў наступных мясцовасцях: вёска СупруныКалясное, Біндзюга, Плянты, Аднога, Баршчэва, Сушча, Ціванюкі, ТаніцаВерхняя, ТаніцаНіжння...».

Ваяводская УСІ 20 лістапада 1979 г. турбуе Начальніка гміны ў Міхалове заявай датычнай перадачы грунтоў ДФЗ пад канал Нарва — Супрасль, прыгадваючы тое распараджэнне Рады Міністраў ад 22.11.1968 г. у справе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF